Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміце ў Мілане Парашэнка сустрэнецца з Пуціным


У Мілане сёньня адкрываецца саміт форуму «Эўропа-Азія» (АСЕМ), які аб’ядноўвае 51 краіну Эўропы і Ўсходняй Азіі.

Тэма цяперашняга форуму — «Адказнае партнэрства ў справе эканамічнага росту і бясьпекі». У сустрэчы возьмуць удзел лідэры краін Эўропы, кіраўнікі Эўразьвязу, лідэры азіяцкіх дзяржаў, а таксама прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

У кулюарах форуму плянуюцца двухбаковыя сустрэчы. У сераду канцлерка ФРГ Ангела Мэркель пацьвердзіла, што абмяркуе ў Мілане з Пуціным пытаньні, зьвязаныя з Украінай. На саміт прыедзе і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, які ў пятніцу правядзе перамовы з Пуціным.

XS
SM
MD
LG