Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар «Нафтану»: Мы ўжо сем гадоў не працуем з далярам


Наваполацкі НПЗ

Наваполацкі НПЗ

Расейскай нафтавай галіне ня варта перабольшваць значэньне амэрыканскіх санкцый.

Пра гэта заявіў гендырэктар Наваполацкага НПЗ (ААТ «Нафтан») Уладзімер Трацякоў у Наваполацку падчас размовы з расейскімі журналістамі.

«Сем гадоў таму Злучаныя Штаты Амэрыкі прад’явілі нашаму заводу дакладна такія ж санкцыі. Вы бачыце: мы жывем і працуем. Я перш за ўсё хацеў бы супакоіць вас і сказаць, што не такі страшны чорт, як яго малююць. Мы, славяне, прывыклі выжываць у любой сытуацыі. Мы ўжо сем гадоў не працуем з амэрыканскім далярам. Сёньня з Расеяй мы працуем у расейскіх рублях, з Эўропай — у эўрапейскай валюце», — апавёў дырэктар беларускага НПЗ.

Паводле Трацякова, завод навучыўся дывэрсыфікаваць партнэраў па пастаўцы тэхналягічнага абсталяваньня.

«Па тэхналёгіях мы пачынаем зьвяртацца не да амэрыканскіх, а да эўрапейскіх тэхналёгіяў. Калі эўрапейцы адмаўляюцца, мы ідзем далей. Мы сёньня актыўна вывучаем кітайскія тэхналёгіі», — цытуе «РИА Новости» Трацякова.

У жніўні 2011 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да чатырох буйных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў: вытворцы аўтамабільных шын ААТ «Белшына», вытворцы угнаеньняў «Гродна-Азот», вытворцы валокнаў ААТ «Гродна-Хімвалакно», а таксама буйнога нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Нафтан» .

Гэта было зроблена ў адказ на бесьперапыннае ўтрыманьне ў турме палітычных зьняволеных, а таксама перасьлед палітычных актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG