Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валярына Кустава


Кустава Валерыя Ўладзіміраўна (вядомая таксама як Валярына) — паэтка.

Вучылася ў беларускамоўным клясе тэатральнага ліцэю, скончыла ДМШ па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Яшчэ ў школе наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне філязофіі/літаратуры. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў па спэцыяльнасьці «Літаратурная работа, кінадраматургія», магістратуру і асьпірантуру БДАМ. Абараніла магістарскую дысэртацыю. Працавала рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Пераможца конкурсу вершаваных твораў, які праходзіў пад эгідай ЮНЭСКО ў Парыжы. Стыпэндыят Балтыйскага цэнтру пісьменьнікаў і перакладчыкаў у Швэцыі (2009), ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» (2009), стыпэндыят Літаратурнага калёквіюму ў Бэрліне, Нямеччына (2010), пераможца рэспубліканскага конкурсу моладзевай журналістыкі «Твой стыль» (Гародня, 2012), стыпэндыят Міжнароднага Дому пісьменьнікаў і перакладнікаў у Вэнтсьпілсе, Латвія (2012). Заняла ІІ месца ў творчым конкурсе БАЖ «Вольнае слова» (намінацыя «Найлепшы аналітычны артыкул»).

Сябра СБП (2004), Беларускага ПЭН-цэнтру (2011), Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) (2013).

Аўтарка чатырох кніг: «Кроў Сусьвету» (1996), «Каб неба сагрэць...» (2004), «Тамсама» (2006), «Калыханка для Бога» (цяпер у друку).

Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, швэдзкую, ангельскую, літоўскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і расейскую мовы.

Ад пачатку 2013 г. — запрошаная ў якасьці аўтара, сцэнарыста і вядоўцы на культурніцкую праграму «Чорным па белым» (цяпер сувядоўца — Юля Рымашэўская) на першым беларускім незалежным тэлеканале «Белсат».

Зь вясны 2014 г. — аўтар першага беларускамоўнага аздараўляльна-забаўляльнага шоў «Фітнэс-Шмітнэс» (сувядоўца — Павал Аракелян) на «Белсаце».

Пакінуць камэнтар да онлайн-канфэрэнцыі можна тут

XS
SM
MD
LG