Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі бацькі назвалі сына Люцыпарам


Russia -- Caricature about Russian author Leo Tolsoy
Russia -- Caricature about Russian author Leo Tolsoy

У Пярмі зарэгістравалі нованароджанага з імем Люцыпар. Поўнае імя – Люцыпар Канстанцінавіч Меньшыкаў. Маці, Натальля Меньшыкава, выклала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фатаграфію пасьведчаньня аб нараджэньні сына, перадае Бі-бі-сі.

«Так назваць сына захацеў мой муж, і спачатку для мяне гэты выбар быў таксама занадта сьмелым. Але я вельмі цяжка нараджала Люціка, ён нарадзіўся задыхнуўшыся і суткі жыў, падлучаны да апарату штучнага дыханьня. І тады я зьвярнулася па дапамогу да Люцыпара. І хлопчык выжыў. Тады я вырашыла, што назаву сына ў гонар яго заступніка», – прыводзіць словы Меньшыкавай «Комсомольская правда».

У ЗАГСе спрабавалі адгаварыць бацькоў называць сына такім імем.

«Мы паспрабавалі пераканаць бацькоў у тым, што такое імя ў будучыні можа стаць прычынай кпінаў сярод аднагодкаў. Пыталіся: ці добра вы падумалі? На жаль, афіцыйных падстаў для адмовы ў нас не было», – паведаміла выданьню начальнік аддзела ЗАГС Кіраўскага раёну Пярмі Тацяна Тужыліна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG