Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская апазыцыя сустракаецца з Паўночнай Радай


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Ці зьмянілася сытуацыя ў Беларусі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне і якой павінна быць палітыка Захаду адносна Беларусі ў сёньняшніх умовах? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць сёньня ў Вільні прадстаўнікі Паўночнай Рады і палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі.

Ці зьмянілася сытуацыя ў Беларусі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне і якой павінна быць палітыка Захаду адносна Беларусі ў сёньняшніх умовах?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць сёньня ў Вільні прадстаўнікі Паўночнай Рады і палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі. Сярод удзельнікаў дыскусіі зь беларускага боку — Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч ды іншыя.

Напярэдадні паседжаньня сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД Віталь Рымашэўскі заявіў:

«Зараз намецілася тэндэнцыя наўпроставай супрацы Захаду зь беларускім рэжымам ва ўмовах, калі ніякага паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека не адбылося. У ніякім разе нельга ісьці на зьмяненьне стасункаў бязь зьменаў унутрыпалітычнай сытуацыі, безь зьмяншэньня ціску, узроўню рэпрэсіяў, пры наяўнасьці палітвязьняў.

На Захадзе ёсьць палітыкі, якія лабіруюць інтарэсы рэжыму, таму важна данесьці да заходніх палітыкаў іншую пазыцыю. Паўночная Рада заўсёды выступала з сумленнай пазыцыяй адносна таго, што адбываецца ў Беларусі. Спадзяёмся, што яе стаўленьне не зьмянілася».

Паўночная Рада — арганізацыя парлямэнцкага супрацоўніцтва краін Паўночнай Эўропы, яна аб’ядноўвае дэпутатаў парлямэнтаў пяці дзяржаў (Данія, Ісьляндыя, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя) і трох аўтаномных тэрыторыяў (Аляндзкія астравы, Фарэрскія астравы і Грэнляндыя).

XS
SM
MD
LG