Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт 30 Seconds To Mars запатрабаваў афішаў па-беларуску ад арганізатараў менскага канцэрту


30 Seconds To Mars, архіўнае фота

30 Seconds To Mars, архіўнае фота

4 красавіка 2015 году ў Менск зноў прыедзе амэрыканскі гурт 30 Seconds To Mars.

Канцэрт з праграмай «Каханьне + палкасьць» пройдзе ў «Чыжоўка-Арэне». Мэнэджэры гурту напісалі беларускім арганізатарам, што ў кожнай краіне афішы павінны быць на нацыянальнай мове, і назва праграмы ў тым ліку, паведамляе generation.by.

Гурт вядомага актора Джарэда Лета надзвычай актыўна гастралюе і зьбірае аншлягі на ўсіх кантынэнтах. У Беларусь 30 Seconds To Mars дабіраўся двойчы — у сьнежні 2011 году і сёлета ў сакавіку. У падтрымку папярэдняга альбома «This Is War» (2009) за два гады яны далі больш як 300 канцэртаў, за што трапілі ў «Кнігу рэкордаў Гінэса». У падтрымку самага сьвежага альбома «Love, Lust, Faith + Dreams» (2013) гурт адыграў ужо больш як 160 канцэртаў і пакуль што не зьбіраецца спыняцца.

У красавіку 2015 году яны вернуцца ў Менск з абноўленай праграмай і шоў «Каханьне + палкасьць». Афішы мерапрыемства будуць на беларускай мове.

«Мэнэджмэнт гурту напісаў, што ў кожнай краіне афішы павінны быць на нацыянальнай мове, уключаючы назву праграмы. Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой просьбай, але нам яна спадабалася», — кажа Павал Багдановіч, дырэктар па маркетынгу ТАА «КанцэртХоллГрупп».

XS
SM
MD
LG