Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк пра канфіскацыю кніг: «Гэта тыповае варожае дзеяньне антыбеларускага рэжыму»


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Вядомы палітык, старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партый БНФ Зянон Пазьняк пракамэнтаваў Радыё Свабода інцыдэнт з канфіскацыяй ягоных кніг на беларуска-польскай мяжы, якія цяпер будуць правераць на экстрэмізм.

«Вельмі проста. Гэты рэжым лічыць маё імя ворагам іхняй улады. Таму ўсё, што зьвязана з маім імем, аплёўваецца, зьнішчаецца, падлягае пад падазрэньне і гэтак далей. Гэта тыповае варожае дзеяньне антыбеларускага рэжыму. Натуральна, што ніякага там падазрэньня ў экстрэмізьме быць ня можа, таму што гэта кнігі паэзіі і фатаграфіі», — адзначыў Пазьняк.

У ноч з панядзелка на аўторак на беларуска-польскай мяжы быў затрыманы сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуска хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. Яго пратрымалі ў пункце пропуску «Брузгі» каля 5 гадзін і канфіскавалі кнігі Зянона Пазьняка «Тэрра Дэй», «Развагі», «Парсіваль». Цяпер кнігі будуць накіраваны ў Гарадзенскую камісію аблвыканкаму па супрацьдзеяньні экстрэмізму.

У Дзяржаўным мытным камітэце не змаглі пракамэнтаваць гэтую сітуацыю. У прэс-службе камітэту заявілі Радыё Свабода, што нічога ня вядаюць пра канфіскацыі кніг Пазьняка ў Брузгах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG