Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над львоўскім стадыёнам разносілася «Жыве Беларусь!»


У сеціве зьявілася відэа, як падчас футбольнага матчу групавой стадыі да Эўра-2016 паміж камандамі Ўкраіны і Македоніі (украінцы выйгралі зь лікам 1:0), заўзятары на «Львоў Арэне» скандуюць «Жыве Беларусь!»

Такім чынам украінскія фанаты аддзячылі беларусам за акцыю салідарнасьці 9 кастрычніка ў часе сустрэчы зборных Беларусі і Ўкраіны ў Барысаве.

Тады некалькі тысяч гледачоў на «Барысаў Арэне» засьпявалі нецэнзурны гіт пра расейскага прэзыдэнта Пуціна, а таксама скандавалі лёзунгі «Слава Ўкраіне!», «Героям Слава» і «Жыве Беларусь!». Блізу паўсотні беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў былі затрыманыя да пачатку і пасьля гульні, 24 чалавек пакаралі штрафамі ды арыштамі. Дзякуючы ўмяшаньню знешнепалітычнага ведамства Ўкраіны, 8 грамадзянаў гэтай краіны ўдалося вызваліць з-пад арышту датэрмінова.

Тым часам у часе ўчорашняга матчу Сэрбія — Альбанія, які з-за беспарадкаў быў дачасна спынены, на трыбунах зьявілася іншая агітка: прыхільнікі сэрбскай каманды вывесілі банэры «Слава Пуціну».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG