Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея хочуць разам змагацца з «Ісламскай дзяржавай»


Джон Кэры і Сяргей Лаўроў у Парыжы

Джон Кэры і Сяргей Лаўроў у Парыжы

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што Расея і Злучаныя Штаты дамовіліся абменьвацца выведнай інфармацыяй для барацьбы з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Пасьля сустрэчы ў Парыжы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым Кэры сказаў, што Вашынгтон адзначыў адвод расейскіх войскаў ад Украіны. Кэры зьвярнуў увагу, што войскі адводзяцца, а цяжкае ўзбраеньне — не. Масква адмаўляе прысутнасьць сваіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны.

Паводле слоў дзяржсакратара, заплянаваныя рэфэрэндумы на ўсходзе Ўкраіны ня будуць прызнаныя ЗША і міжнароднай супольнасьцю.

Кэры таксама заявіў, што жорсткія баі вакол Данецкага аэрапорта павінны быць спыненыя, а закладнікі, якія ўтрымліваюцца сэпаратыстамі, вызваленыя. Ён таксама адзначыў, што на расейска-ўкраінскай мяжы трэба аднавіць сувэрэнітэт Украіны.

XS
SM
MD
LG