Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пад Марыюпалем баевікі расстралялі пахавальную працэсію


Крыж пад Марыюпалем

Крыж пад Марыюпалем

Забітыя 7 чалавек, якія ішлі за труной. Сёньня ў горадзе абвешчаная жалоба.

У прадмесьці Марыюпалю ў пасёлку Сартана́ баевікі абстралялі з ракетных установак «Град» блёкпост сіл Антытэрарыстычнай апэрацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтру АТА Ўладзіслаў Селязнёў.

Паводле яго слоў, у Сартане баевікі спачатку выпускалі міны, штук 5 ці 6, а потым прыляцелі 6 ракет ад «Градаў». Пацярпелых сярод байцоў на блёкпосьце няма.

Затое ёсьць вялікія страты сярод мірных жыхароў. Інфармацыю пра гэта пацьвердзілі ў гарадзкой мэдслужбе.

Снарад трапіў у пахавальную працэсію, і гэтым тлумачаць вялікую колькасьць ахвяр.

Па стане на 18:30 14 кастрычніка афіцыйна пацьверджаная інфармацыя пра тое, што загінулі сямёра мірных жыхароў, яшчэ шаснаццаць чалавек атрымалі раненьні, паведамляе Марыюпальскі гарсавет.

На месцы трагедыі працуюць прадстаўнікі місіі АБСЭ.

XS
SM
MD
LG