Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сусьветных рынках працягваецца падзеньне цэнаў на нафту. Сёньня рынкі двойчы абнаўлялі чатырохгадовы мінімум. На гэты момант ф’ючэрсы на нафту гатунку Brent упалі да 86 даляраў за барэль.

Пра гэта паведамляе «Эўрапейская праўда» са спасылкай на Bloomberg. Такім чынам энэргетычныя рынкі адрэагавалі на заявы АПЭК аб тым, што арганізацыя ня будзе скарачаць аб’ёмы здабычы нафты з улікам падзеньня попыту на яе, што выклікана ростам здабычы сланцавага газу ў ЗША. З пачатку году нафта гатунку Brent упала ў цане амаль на 20%. 13 кастрычніка яе цана абнавіла чатырохгадовы мінімум — $ 87 за барэль. І вось сёньня — новы рэкорд.

Аналітыкі выказваюць прагноз, што нафта можа патаньнець да $ 76 — узроўню сабекошту яе здабычы ў Расеі і ЗША.

Паводле дадзеных агенцтва Bloomberg, попыт на нафту ў гэтым годзе будзе расьці самымі павольнымі тэмпамі з 2009 году. Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў заявіў, што бюджэту Расеі спатрэбяцца за 500 мільярдаў рублёў (або 12,5 мільярдаў даляраў) з рэзэрвовага фонду пры ўмове далейшага падзеньня коштаў на нафту.

Тым часам Савудаўская Арабія адмовілася тармазіць падзеньне цэнаў. Апошнім часам аналітыкі і савудаўскія чыноўнікі ўсё часьцей узгадваюць 1980-я гады, калі кошт нафты ўпаў ніжэй за $ 10 за барэль з $ 35, нягледзячы на значнае скарачэньне здабычы Савудаўскай Арабіяй. Гэтым разам сусьветныя цэны зьнізіліся прыкладна на 25 працэнтаў зь сярэдзіны чэрвеня, і аналітыкі мяркуюць, што на сусьветным рынку канчаецца эпоха дэфіцыту і пачынаецца эра багацьця, піша Reuters.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG