Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 15 кастрычніка: 100-годзьдзе Лявона Случаніна, 200-годзьдзе Міхаіла Лермантава, 170-годзьдзе Фрыдрыха Ніцшэ


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. У праваабарончым цэнтры «Вясна» (вул. Мяржынскага, 8-26) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя па праблеме адвольных затрыманьняў апазыцыйных актывістаў. Пачатак а 11.00.

Менск. У Музэі Петруся Броўкі стартуе новы праект сумесна з парталам Textura.by «Літаратурная сераду ў Музэі Петруся Броўкі». У праграме вершы Андрэя Фаміцкага, Сяргея Календы, Ганны Севярынец, Валерыі Дзямідчык. Уваход вольны. Пачатак а 19.00

Мінск (па 20 лістапада) У музэі аддзела старажытнабеларускай культуры НАНБ праходзіць выстава «Гуляла Пава ...» (няглюбскія строі у XIX і XX стагоддзях)

Менск (па 16 кастрычніка) У Цэнтры сучасных мастацтваў Фэстываль «ТэАрт» запрашае тэатралаў на чыткі сучасных фінскіх п’ес (Эміліі Пэўханен «Выбраныя», Юхі Ёкелы «Фундамэнталісты» і Сырку Пэлтолы «У боце ў бабкі гуляў факстрот») Пачатак ад 14.00

Менск. Клюб «Графіці» (зав. Калініна 16). Канцэрт Сяргея Башлыкевіча і яго бэнду. Пачатак а 19:00.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень сялянак

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Гарадзенскую унію.

1815 ― пачынаецца ссылка Напалеона Банапарта на выспу сьвятой Алены.

1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча захапіла Мазыр. Гэта быў самы яркі эпізод у паходзе генэрала супраць бальшавікоў.

1929 ― створаны Інстытут гісторыі АН Беларусі.

1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.

1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1962 ― пачынаецца кубінскі ракетны крызіс.

1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».

1968 ― адбыўся першы выступ Led Zeppelin.

1985 ― на пленуме ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў аб’явіў аб плянах эканамічнай перабудовы.

У гэты дзень нарадзіліся:

70 да н. э. ― Публій Вэргілій, старажытнарымскі паэт.

1814 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.

1844 ― Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.

1914 ― паэт Лявон Случанін (Лявонці Шпакоўскі). У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам школы, школьным інспэктарам на Случчыне, быў дэлегатам зьезду Беларускае цэнтральнае рады ў 1944 г. Вязень сталінскіх лягераў, аўтар знакамітай паэмы «Рагнеда».

Гэй, крывіцкі народ ―
Беларусі сыны!
У мінуўшчыны слаўным кургане
Несупынна гудуць вечавыя званы,
На вялікае клічуць змаганьне.

Годзе крыўду цярпець!
Прэч пакуты і зьдзек!
Веру ― збудуцца нашыя мары!
Памятай, беларус, што і ты чалавек,
Які можа сабой гаспадарыць!

Урывак з паэмы «Рагнеда» (1944г.)

1936 ― Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.

1962 ― Сяргей Абламейка, беларускі пісьменьнік, гісторык, журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода.

У гэты дзень памерлі:

1817 ― Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.

1824 ― Рамуальд Гедройц, адзін з галоўных камандзіраў Касьцюшкоўскага паўстаньня.

1833 ― Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1959 ― Сьцяпан Бандэра, палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Гэты яўрэй. 15 кастрычніка 1894 арыштаваны Альфрэд Дрэйфус

XS
SM
MD
LG