Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы расейскамоўны тэлепраект мае стаць процівагай расейскай прапагандзе


Новая расейскамоўная інфармацыйная тэлепраграма, якая сёньня ўпершыню выйшла ў эфір, дасьць аўдыторыі з краінаў, якія мяжуюць з Расеяй, збалянсаваную альтэрнатыву дэзінфармацыі, якая распаўсюджваецца расейскімі СМІ і выклікае нестабільнасьць у рэгіёне.

Праграма «Настоящее время» — супольны праект Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі, у партнэрстве з грамадзкімі і прыватнымі тэлекампаніямі і інтэрнэт-парталамі у Грузіі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Малдове і Ўкраіне. Абапіраючыся на журналісцкія сеткі ў рэгіёне, эўрапейскіх сталіцах, штаб-кватэрах Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Празе і Голасу Амэрыкі ў Вашынгтоне, праграма ўяўляе сабою штодзённы 30-хвілінны агляд навінаў, інтэрвію, арыгінальных рэпартажаў і палітычнай сатыры. Праект прапануе інфармацыю, якая недаступная ў кантраляваных дзяржавай расейскіх СМІ, гэтым самым забясьпечваючы «праверку на адпаведнасьць рэальнасьці» мясцовых навінаў.

«Гэтым праектам міжнароднае вяшчаньне ЗША павялічвае супрацьдзеяньне абуральна цынічнай і безадказнай кампаніі ў СМІ, якая падсілкоўвае агрэсію і гвалт ва Ўкраіне і іншых рэгіёнах былога Савецкага Саюзу», — сказаў Джэф Шэл, старшыня Рады дырэктараў па пытаньнях міжнароднага вяшчаньня ЗША, якая каардынуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі. «Праект будзе прэзэнтаваць непрадузятую і правераную журналістыку. Факты, а не хлусьню».

Праграма «Настоящее время» зьяўляецца часткай намаганьняў міжнароднага вяшчаньня ЗША ў процівагу афіцыйнай прапагандзе ўнутры і вакол Расеі. У дадатак да тэлевізійнай аўдыторыі, праграма будзе даступная гледачам на YouTube, інтэрнэтных парталах навінаў і сацыяльных сетках. У 2015 годзе заплянавана пашырэньне праграмы, яе прысутнасьці на рынку ў рэгіёне ды ў спадарожнікавым і онлайн распаўсюджваньні.

ЭФІР 14 КАСТРЫЧНІКА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG