Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазрэньне на Эболу ў Польшчы


Мэдычны супрацоўнік у Лібэрыі цягне ў крэматорый цела памерлага ад ліхаманкі Эбола

Мэдычны супрацоўнік у Лібэрыі цягне ў крэматорый цела памерлага ад ліхаманкі Эбола

У інфэкцыйным шпіталі ў Лодзі знаходзіцца пацыент з сымптомамі заражэньня вірусам сьмяротнай ліхаманкі Эбола.

Польскія СМІ паведамляюць, што пацыент пазваніў у шпіталь сам і апісаў дактарам сымптомы свайго захворваньня, якія нагадвалі інфэкцыю згаданым вірусам. Яго памясьцілі ў карантын. Пакуль што дактары інфэкцыйнага шпіталю ў Лодзі не зрабілі ніякай афіцыйнай заявы наконт гэтага выпадку.

Польскія СМІ нагадваюць, што цяперашняя ўспышка эпідэміі ліхаманкі Эбола забрала жыцьці 3,5 тысяч чалавек, а колькасьць заражаных ацэньваецца на 7,5 тысяч чалавек.

XS
SM
MD
LG