Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталёнія: рэфэрэндуму пра незалежнасьць 9 лістапада ня будзе


Людзі сьвяткуюць Дзень Каталёніі ў цэнтры Барсэлёны 11 верасьня 2013 году

Людзі сьвяткуюць Дзень Каталёніі ў цэнтры Барсэлёны 11 верасьня 2013 году

Урад Каталёніі адмовіўся ад правядзеньня 9 лістапада рэфэрэндуму аб незалежнасьці. Аб такім рашэньні заявіў дэпутат партыі «Ініцыятыва за Каталёнію» Хаан Герэра пасьля перамоваў паміж прадстаўнікамі партый, якія выступаюць за аддзяленьне Каталёніі ад Гішпаніі.

Каталёнскае ўрад мае намер выпрацаваць альтэрнатыўны варыянт галасаваньня пра будучыню Каталёніі. Чакаецца, што дэталі праекту будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час.

Канстытуцыйны суд Гішпаніі раней прыняў да разгляду пазоў цэнтральнага ўраду з патрабаваньнем не праводзіць рэфэрэндуму аб аддзяленьні Каталёніі. Гэта і стала прычынай прызнаньня рэфэрэндуму незаконным — да вынясеньня судом канчатковага рашэньня. Урад Гішпаніі настойвае на тым, што пытаньні аб зьмене дзяржаўных межаў павінны вырашацца усім гішпанскім насельніцтвам.

Каталёнія — аўтаномная вобласьць на паўночным усходзе Гішпаніі, яе насельніцтва — больш за сем з паловай мільёнаў, сталіца — Барсэлёна.

У каталёнцаў існуе доўгая гісторыя канфліктаў з цэнтральнай уладай Гішпаніі. За няўдалым абвяшчэньнем незалежнасьці Каталёніі ў 1930-я гады сьледавала грамадзянская вайна ў Гішпаніі і доўгая дыктатура генэрала Франсыска Франка.

Вяртаньне да дэмакратыі ў 1970-я дазволіла гішпанскім рэгіёнам, у тым ліку Каталёніі, вярнуць сабе некаторую аўтаномію — асабліва ў адукацыйнай сыстэме, дзе каталёнская стала асноўнай мовай — у абмен на шырокае супрацоўніцтва з цэнтральным урадам у Мадрыдзе.

XS
SM
MD
LG