Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Севярынца мытнікі канфіскавалі кнігі Пазьняка


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Кнігі правераць на экстрэмізм. Самога Севярынца зьнялі з аўтобуса і пратрымалі 5 гадзін.

Учора ноччу на беларуска-польскай мяжы быў затрыманы сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. 5 гадзін яго трымалі, канфіскавалі кнігі Зянона Пазьняка, якія ён вёз з сабою з Польшчы.

Інцыдэнт адбыўся на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі».

Як паведаміў Радыё Свабода Севярынец, учора, прыблізна ў 10-й вечара, калі ён вяртаўся з Беластоку, пасьля прад’яўленьня пашпарта яго павялі на асабісты дагляд, дзе ўвагу мытнікаў прыцягнулі кнігі Зянона Пазьняка: «Тэрра Дэй», «Развагі», «Парсіваль». Пасля гэтага быў праведзены дагляд рэчаў усіх васьмі пасажыраў аўтобуснага рэйса.

«Кнігі адразу сканфіскавалі, мяне высадзілі з аўтобуса. Я застаўся на мытні, да трох гадзін ночы яны афармлялі паперы. Цяпер усё гэта будзе накіравана ў Гарадзенскую камісію аблвыканкама па супрацьдзеяньню экстрэмізму. Ну а пасьля, дзякуючы добрым людзям, я дабраўся да Гародні і цяпер еду ў Менск», — распавёў палітык.

«Гарадзенскія мытнікі павінны помнік Зянону Пазьняку ставіць, таму што ён заснавальнік сучаснай беларуская дзяржавы і самой дзяржаўнай мытні, а не канфіскоўваць яго кнігі. Добра, што хоць хтосьці іх цяпер прачытае на гэтай экспэртызе публіцыстыку і вершы Зянона — хаця б трошкі адукацыі прыбавіцца напэўна», — заявіў Свабодзе Павал Севярынец пасьля таго, як яго адпусьцілі.

Павал Севярынец зьбіраецца абскардзіць канфіскацыю кнігаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG