Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў 14 кастрычніка Днём абаронцы Ўкраіны.

Як інфармуе афіцыйны сайт прэзыдэнта Ўкраіны.

такое рашэньне прынятае з мэтай «ўшанаваньня мужнасьці і гераізму абаронцаў незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, ваенных традыцый і перамог ўкраінскага народа».

Паводле перакананьня Пятра Парашэнкі, дзень, які раней быў адным з галоўных сьвятаў запароскіх казакоў, стане адным з галоўных сьвятам у календары новай Украіны.

Згодна з Указам, губляе сілу Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 23 лютага 1999 года «Аб дні абаронцы Айчыны».

14 кастрычніка — Пакровы, у запароскіх казакоў было адно з галоўных сьвятаў. На 14 кастрычніка таксама прыпадае гадавіна заснаваньня Ўкраінскай паўстанцкай арміі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG