Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве чакаюць міжканфэсійных правакацый


Служба бясьпекі Ўкраіны папярэдзіла аб «чарговай правакацыі, арганізаванай у рамках інфармацыйнай вайны супраць Украіны».

Гаворка ідзе пра тое, што ў прарасейскіх групах сацыяльных сетак актыўна распаўсюджваюцца заклікі захопліваць храмы УПЦ (Маскоўскага патрыярхату) у дзень Пакрова, 14 кастрычніка.

Гэта "прымітыўныя фальшыўкі, мэтай якіх зьяўляецца распальваньне міжканфэсійнай варожасьці, дэстабілізацыя і правакаваньня сацыяльнай напружанасьці ў грамадзтве",—заяўляе прэсавы цэнтар СБУ, публікуючы ўзор такой ўлёткі з заклікам да сілавых дзеяньняў.

«СБУ заклікае не паддавацца на гэтую прымітыўную правакацыю, паколькі мэтай яе распрацоўшчыкаў зьяўляецца справакаваць супрацьстаяньне паміж тымі, хто купіцца на гэту хлусьню, і тымі, хто прыйдзе на абарону «ахвяр», — адзначыў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.

XS
SM
MD
LG