Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Foreign Policy: Пуцін — не адзінае «х***» ля межаў Украіны


На сайце вядомага амэрыканскага часопіса Foreign Policy зьявіўся блог, у якім аўтар апісвае затрыманьні ўкраінскіх і беларускіх заўзятараў пасьля матчу Беларусь-Украіна ў Барысаве на мінулым тыдні.

«Вы можаце напівацца падчас футбольнага матчу, вы можаце біцца і вы, вядома, можаце брыдкасловіць, але вам нельга аднаго — выказваць палітычную пазыцыю. Гэта мэсыдж, які ўрад Беларусі паслаў у пятніцу, калі беларускія кадэбісты арыштоўвалі футбольных заўзятараў на матчы Беларусі з Украінай у рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2016, пасьля таго, як яны сьпявалі песьню, у якой прыраўноўвалі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна да адной вельмі адчувальнай часткі мужчынскай анатоміі», — напісаў блогер выданьня Рыд Стэндыш.

Апісаўшы, як украінцы і беларусы разам зацягвалі песеньку «Пуцін х***!» (Putin is a dickhead!) ды абменьваліся выкрыкамі «Слава Ўкраіне!» і «Жыве Беларусь!», Стэндыш падсумаваў:

«Аўтарытарны прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка стаў на зьдзіў папулярным сярод украінцаў за свае крытычныя заўвагі адносна дзеяньняў Пуціна і расейскай анэксіі Крыму ў сакавіку. Але, нягледзячы на крытыку дзеяньняў Пуціна за мяжой, у сябе дома Лукашэнка моцна нагадвае прэзыдэнта Расеі. Ва ўладзе ад 1994 году, Лукашэнка да гэтага часу намагаецца ліквідаваць усю палітычную апазыцыю свайму праўленьню. Пасьля пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе, улады разгарнулі масавыя палітычныя рэпрэсіі, а прэзыдэнт-аўтакрат з таго часу насьцярожана адносіцца да ўсіх формаў выказваньня нязгоды — нават, здавалася б, апалітычных. (...) Украіна выйграла матч зь лікам 2-0, але гэты інцыдэнт у Барысаве павінен стаць моцным напамінам украінцам, што Пуцін можа быць не адзіным х*** ля межаў іх краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG