Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля замаху сэпаратыста Губарава шпіталізавалі ў цяжкім стане


Павал Губараў

Павал Губараў

У Данбасе адбыўся замах на былога «народнага губэрнатара» Данецкай вобласьці Паўла Губарава.

Невядомыя абстралялі аўтамабіль сэпаратыста на трасе Растоў-на-Доне — Данецк. Лідэр сэпаратысцкага руху «Наваросія» дастаўлены ў шпіталь, паведамляе РБК.

Пасьля абстрэлу аўтамабіль Губарава ўрэзаўся ў слуп. Павел Губараў у несьвядомым стане дастаўлены ў адзін са шпіталёў Растова-на-Доне. Гэта ўжо не першы замах на жыцьцё Губарава. 2 чэрвеня з гранатамёта быў абстраляны яго кабінэт ў будынку Данецкай абладміністрацыі, але тады прамахнуліся.

Украінскі экспэрт Дзьмітры Тымчук сёньня паведаміў пра абвастрэньне абстаноўкі ў тэрарыстычнай групоўцы «ДНР» перад выбарамі. Паводле яго слоў, «баевікі» Ігара Безьлера (вядомы як Бес) напалі на перадвыбарчы штаб цяперашняга кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі:

«Працягваюцца канфлікты паміж рознымі тэрарыстычнымі групоўкамі, што правакуецца перадвыбарнай кампаніяй, якую праводзяць верхаводы ЛНР і ДНР. У прыватнасьці, у ДНР зафіксаваны напад падразьдзяленьня баевікоў, падпарадкаваных важаку тэрарыстаў Безьлеру (Бесу) на перадвыбарчы штаб цяперашняга „прэм’ера ДНР“ Захарчанкі», — напісаў Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG