Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі даў вялікі «бел-чырвона-белы» канцэрт у Вільні (ФОТА, ВІДЭА)


Лявон Вольскі даў у суботу сольны канцэрт у Вільні, у Teatro Arena. Ён прэзэнтаваў свой новы альбом «Грамадазнаўства». Заля была запоўненая, людзі масава прынесьлі з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі.

Падчас канцэрту прагучалі 33 песьні. У першай частцы Вольскі выканаў 11 твораў з альбому «Грамадазнаўства». У другім — 22, найлепшыя песьні розных гадоў гуртоў «Мроя», NRM і «Zet», у якіх Вольскі быў салістам. Сярод іншага, Вольскі выканаў «Уставай, мілая мая» гурту «Акіян Эльзы».

Тэлевядучы Сяргей Філімонаў прыехаў на канцэрт зь Менску. Ён адзначыў высокую якасьць гуку і аранжыровак у новым альбоме Вольскага:

«Увогуле, гэты альбом мне падаўся сваеасаблівай энцыкляпэдыяй панк-музыкі ды, нават, прота-панк кірункаў... Таму гэтыя і вечар, і канцэрт былі для мяне каштоўнымі!»

XS
SM
MD
LG