Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Марока просяць адкласьці футбольны турнір з-за Эболы


Арганізатары футбольнага Кубку афрыканскіх Нацый, які праводзіцца раз у два гады, ня маюць намеру мяняць пляны адносна турніру Ў 2015 годзе — насуперак закліку прымаючага боку. Марока просіць адкласьці першынство ў сувязі з успышкай у заходняй Афрыцы ліхаманкі Эбола.

Пры гэтым у будучым месяцы прадстаўнікі Афрыканскай канфэдэрацыі футболу, пад эгідай якой праводзяцца спаборніцтвы, маюць маюць намер сустрэцца з кіраўніцтвам Марока, каб абмеркаваць усе іх засьцярогі.

Міністэрства аховы здароўя Марока накіравала арганізатарам Кубку просьбу перанесьці турнір, паколькі ў ім могуць удзельнічаць краіны, ахопленыя эпідэміяй.

Паводле новых дадзеных, распаўсюджаным у пятніцу Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя, ахвярамі цяперашняй успышкі Эболы, збольшага ў дзяржавах заходняй Афрыкі, сталі ня менш за 4033 чалавекі. Самая складаная сытуацыя ў Лібэрыі, дзе загінулых больш за 2300 асобаў. Адзін хворы памёр нядаўна з Злучаных Штатах.

XS
SM
MD
LG