Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: перамовы з Пуціным у Міляне будуць «складанымі»


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што перамовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, якія маюць быць на наступным тыдні ў Міляне, будуць «складанымі». У сустрэчы будуць удзельнічаць канцлер Нямеччыны, прэм’ер-міністры Італіі і Вялікабрытаніі, лідэры Эўрапейскага зьвязу. Паводле Парашэнкі, якога цытуюць украінскія СМІ, ён перакананы ў выканальнасьці яго мірнага пляну па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе. У прыватнасьці, паводле Парашэнкі, для дасягненьня міру неабходна, перш за ўсё, спыніць агонь і перакрыць мяжу з Расеяй.

Прэзыдэнт Украіны, які выступіў у суботу ў Харкаве, даў ацэнку пэрспэктывам урэгуляваньня супярэчнасьцяў паміж Кіевам і Масквой у энэргетычнай галіне. Паводле яго словаў, 17 кастрычніка ў Міляне можа быць прадэманстраваны «значны прагрэс».

«Я асабіста не сумняюся, што для Ўкраіны няма небясьпекі ў будучую зіму застацца бяз газу», — сказаў Парашэнка.

Парашэнка таксама адзначыў наяўнасьць праблем у забесьпячэньні газам і электраэнэргіяй акупаваных тэрыторыяў.

Кіраўніцтва Ўкраіны раней атрымала запрашэньне на Эўра-Азіяцкі саміт, які адбудзецца ў Міляне 16-17 кастрычніка. У рамках саміту плянуюцца шматбаковыя сустрэчы палітыкаў. Чакаюцца таксама перамовы кіраўнікоў Украіны, Расеі, Францыі і Германіі ў так званым «нармандзкім фармаце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG