Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Spiegel: Нямеччына адмовіцца ад кансультацыяў з Расеяй


Германія вырашыла панізіць узровень палітычнага дыялёгу з Расеяй у сувязі з крызісам ва Ўкраіне.

Германія вырашыла панізіць узровень палітычнага дыялёгу з Расеяй у сувязі з крызісам ва Ўкраіне. Часопіс Spiegel паведаміў, што Бэрлін адмаўляецца ад удзелу ў раней заплянаваных кансультацыях з Масквой на ўзроўні міністраў і кіраўнікоў урадаў. Spiegel, спасылаючыся на крыніцы ва ўрадзе Германіі, сьцьвярджае, што такое рашэньне абумоўлена роляй Расеі ва ўкраінскім канфлікце.

Міжурадавыя кансультацыі паміж Германіяй і Расеяй раней праходзілі адначасова з пасяджэньнямі форуму «Пецярбургскі дыялёг», які быў заснаваны ў 2001 годзе кіраўнікамі абедзьвюх краін. У гэтым годзе форум, як чакалася, павінен быў праводзіцца ў канцы кастрычніка ў Сочы, аднак да гэтага часу няма ніякіх афіцыйных паведамленьняў пра магчымыя афіцыйныя сустрэчы прадстаўнікоў Германіі і Расеі ў Сочы. Няўрадавыя арганізацыі Германіі, якія традыцыйна ўдзельнічалі у працы «Пецярбургскага дыялёгу», заявілі аб нязгодзе з роляй Расеі ва Ўкраіне і адмовіліся ад сустрэч у гэтым годзе з расейскімі партнэрамі, паведаміла мэдыйная кампанія Deutche Welle.

Тыдзень таму прэс-служба Крамля накіравала віншаваньні прэзыдэнту Германіі Ёахіму Гаўку і канцлеру Ангеле Мэркель у сувязі з нацыянальным сьвятам — Днём германскага адзінства. У ім, у прыватнасьці, гаварылася аб «працягу супрацы на карысьць стабільнасьці і бясьпекі ў Эўропе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG