Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч лічыць, што Партыі БНФ ня трэба вылучаць партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты


Падчас Зьезда Аляксей Янукевіч заявіў, што ня лічыць неабходным Партыі БНФ ісьці з партыйным кандыдатам на Кангрэс дэмакратычных сілаў, таму што ў яго ўсё роўна ня будзе шанцаў атрымаць потым падтрымку памяркоўнай часткі беларускага грамадзтва.

У сувязі з гэтым падчас сёньняшняга Зьезда будзе праведзена таемнае рэйтынгавае галасаваньне па пытаньню, які беларускі палітык лічыцца ў Партыі БНФ найбольш прымальнай асобай у якасьці адзінага кандыдата. Янукевіч прапанаваў для рэйтынгавага галасаваньня пяць магчымых кандыдатур: Алена Анісім, Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў і Мікалай Статкевіч.

Янукевіч заявіў, што выбары-2015 павінны быць выкарыстаны для мабілізацыі беларускага грамадзтва на абарону незалежнасьці. Менавіта для гэтага павінен быць вылучаны адзіны кандыдат, які атрымае падтрымку шырокага кола дэмакратычнай супольнасьці.

На думку Янукевіча, аднаасабна правесьці прэзідэнцкую кампанію ня можа ні адна апазыцыйнай палітычная структура. «Чым бліжэй да прэзыдэнцкіх выбараў тым болей становіцца зразумела, што ніякіх шалёных грошаў не абваліцца на гэтую выбарчую кампанію», — кажа палітык.

Паводле Янукевіча, адзіны кандыдат павінен адпавядаць пэўным крытэрам: ён абавязаны адстойваць нацыянальныя інтарэсы, а таксама не шукаць і не атрымліваць падтрымкі ад Крамля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG