Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Вясна» пачала кампанію салідарнасьці з «рэкардсмэнам» Вінаградавым


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Праваабаронцы «Вясны» пачалі кампанію салідарнасьці з рэкардсмэнам па адвольных затрыманьнях — Паўлам Вінаградавым.

11 кастрычніка жонка актывіста Паўла Вінаградава Сьвятлана аднесла яму ў турму на Акрэсьціна перадачу.

«Газэты, часопісы, сок — як звычайна. А ўсё асноўнае ён узяў з сабой, калі ішоў адзначацца ў міліцыю ды прадчуваў, што зноў „закрыюць“. Адзеньне, сродкі гігіены — ў яго гэта ўсё ёсьць. А ў панядзелак да яго пойдзе адвакат».

Павал Вінаградаў намераны абскардзіць абодва рашэньні судзьдзі Маскоўскага суду Вольгі Лістраценка. Маецца на ўвазе арышт актывіста на 15 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку ў Маскоўскім РУУС, а таксама падаўжэньне яму яшчэ на год прэвентыўнага нагляду.

Тым часам праваабаронцы «Вясны» вырашылі распачаць кампанію салідарнасьці з Паўлам Вінаградавым, якога называюць «рэкардсмэнам» паводле атрыманых адміністрацыйных арыштах — агулам ў Вінаградава больш за 200 сутак за два гады. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч паведаміў Свабодзе.

Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

«Мы абмяркоўвалі і вырашылі заклікаць людзей рабіць фотаздымкі з ягоным партрэтам ды высылаць нам на сайт, дзе будзем выстаўляць. Яшчэ рыхтуем сумесную заяву з праваабаронцамі розных краін адносна Вінаградава, бо на яго аказваецца беспрэцэдэнтны ціск. Ён рэкардсмэн ў гэтых адвольных затрыманьнях яўна ў палітычных мэтах. Калі паглядзець па датах ягоных затрыманьняў, дык яны дакладна супадаюць з нейкімі важнымі грамадзкімі падзеямі. Чэмпіянат сьвету па хакеі, дзень гораду, візыт Пуціна. Вось і зараз яго арыштавалі невыпадкова, бо ў Менску пачаўся саміт СНД».

Паўла Вінаградаву давядзецца адбыць на Акрэсьціна яшчэ 13 дзён.

XS
SM
MD
LG