Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты паабяцалі спыніць вагонь на Данбасе на пяць дзён


Аляксандр Захарчанка, адзін з кіраўнікоў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, заявіў пра ўвядзеньне «рэжыму цішыні» з суботы. Праз пяць дзён сэпаратысцкія фармаваньні абяцаюць пачаць адвод артылерыі і цяжкай тэхнікі.

Дамоўленасьці пра спыненьне агню і адвод цяжкай тэхнікі былі дасягнутыя падчас пасяджэньняў трохбаковай кантактнай групы Ўкраіна-Расея-АБСЭ ў Менску 5 і 19 верасьня. Украінскія ўлады ня раз заяўлялі пра факты парушэньня пагадненьняў з боку сэпаратысцкіх фармаваньняў.

10 кастрычніка ў Менску падчас саміту кіраўнікоў краінаў СНД амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль, які прадстаўляў краіну на саміце, зазначыў, што ўкраінскі бок зрабіў канкрэтныя крокі дзеля вырашэньня сытуацыі. У прыватнасьці, нагадаў амбасадар, Вярхоўная Рада прыняла законы аб амністыі і адмысловым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных рэгіёнах Данецкай і Луганскай абласьцей.

Міхаіл Ежаль таксама заявіў, што Ўкраіна занепакоеная невыкананьнем менскіх дамоўленасьцяў з боку ўзброеных фармаваньняў, якія «арудуюць на Данбасе» і заклікае ўсе бакі, якія маюць уплыў на сытуацыю, садзейнічаць выкананьню ўсіх дамоўленасьцяў. Асабліва важна, па словах амбасадара, дасягнуць выкананьня рэжыму спыненьня агню, як найхутчэйшага вызваленьня закладнікаў і ўзнаўленьня кантролю на ўкраінска-расейскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG