Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе затрыманыя ўкраінскія заўзятары вызваленыя і вярнуліся ва Ўкраіну


Сярод іх восем украінцаў, якіх беларускі суд асудзіў на розныя тэрміны.

Такую інфармацыю паведаміў Інтэрфакс 11 кастрычніка сьпікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Па словах прадстаўніка міністэрства, «дзеля выкананьня даручэньян кіраўінка дзяржавы МЗС Украіны прадпрыняў вычарпальныя меры, у выніку якіх былі вызваленыя ўсе заўязатары, у тым ліку і тыя восем заўзятараў, якія былі арыштаваныя на розныя тэрміны».

Паводле інфармацыі з розных крыніцаў, пасьля матча Беларусь-Украіна 9 кастрычніка на стадыёне БАТЭ-Барысаў затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў МЗС тэрмінова забясьпечыць консульскую абарону для неадкладнага вызваленьня затрыманых у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG