Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пасаду старшыні Партыі БНФ вылучаныя два кандыдаты


На пасаду старшыні Партыі БНФ вылучаныя два кандыдаты — цяперашні старшыня Аляксей Янукевіч і актывіст з Гомеля Васіль Раманаў.

Раманаў у сваім выступе заявіў, што ня мае добра распрацаванай праграмы і не спадзяецца на абраньне старшынёй, а вылучае сваю кандыдатуру для таго, каб пазначыць агульны тэарытычны кірунак у поглядах на дзейнасьць Партыі БНФ. Ён упэўнены, што першаснымі ў дзейнасьці партыі павінны быць пытаньні нацыянальныя, а не пытаньні дэмакратыі.

11 кастрычніка, у памяшканьні канцэртнай залі ДК (былы ДК «Сукно»), што на вуліцы Матусевіча, адбываецца справаздачна-выбарны зьезд партыі БНФ і грамадзкага аб'яднаньня "БНФ Адраджэньне". На яго вылучана больш за 200 дэлегатаў.

XS
SM
MD
LG