Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: У 2015 будзе вырашацца лёс Беларусі


Аляксей Янукевіч і Аляксандар Мілінкевіч пасьля сустрэчы з пасолом Ізраіля Іосіфам Шагалам
Аляксей Янукевіч і Аляксандар Мілінкевіч пасьля сустрэчы з пасолом Ізраіля Іосіфам Шагалам

У вітальным слове да Зьезду Партыі БНФ старшыня руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч выказаў заклапочанасьць тым, што апазыцыя ня можа кансалідавацца па простых пытаньнях і вызначыць мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году.

Ён адзначыў, што сёньня на апазыцыі вялікая адказнасьць, таму што ў 2015 годзе будзе вырашацца лёс Беларусі.

1 кастрычніка, у памяшканьні канцэртнай залі ДК (былы ДК «Сукно»), што на вуліцы Матусевіча, адбываецца справаздачна-выбарны зьезд партыі БНФ і грамадзкага аб'яднаньня "БНФ Адраджэньне". На яго вылучана больш за 200 дэлегатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG