Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: «Зьвер імпэрыі зноў вылез са сваёй смярдзючай бярлогі»


Сустаршыня Беларускай хрысьціанскай дэмакратыі Павал Севярынец у вітальным слове да Зьезду ўзгадаў пра пагрозу з боку Расеі і неабходнасьць змагацца за сваю свабоду:

«Зьвер імпэрыі зноў вылез са свайго сьмярдзючага бярлога і разьдзірае Ўкраіну. Заўтра можа быць Беларусь і мы з вамі павінны рыхтавацца абараняць незалежнасьць.

Мы з вамі павінны рыхтавацца і тады калі Расея ўлезе з галавой у войны на сваіх ускраінах і сама трэсьне па швам, мы павінны хапацца за гэты гістарычны шанец да сапраўднай незалежнасьці. Воля ніколі не даецца лёгка, і Ўкраіна — таму прыклад. Але ў беларускім народзе ёсьць сілы, здольныя адклікнуцца на наш заклік да свабоды і незалежнасьці», — заявіў Севярынец. Палітык таксама ўзгадаў пра тое, што два дні таму на стадыёне ў Барысаве падчас матчу Беларусь-Украіна «тысячы і тысячы беларусаў сьпявалі „Купалінку“ і скандавалі вершы Купалы».

У суботу, 11 кастрычніка, у памяшканьні канцэртнай залі ДК (былы ДК «Сукно»), што на вуліцы Матусевіча, адбываецца справаздачна-выбарны зьезд партыі БНФ і грамадзкага аб'яднаньня "БНФ Адраджэньне". На яго вылучана больш за 200 дэлегатаў.

XS
SM
MD
LG