Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбываецца справаздачна-выбарны зьезд Партыі БНФ


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У суботу, 11 кастрычніка, у памяшканьні канцэртнай залі ДК (былы ДК «Сукно»), што на вуліцы Матусевіча, адбываецца справаздачна-выбарны зьезд партыі БНФ і грамадзкага аб'яднаньня "БНФ Адраджэньне". На яго вылучана больш за 200 дэлегатаў.

Старшыня партыі Аляксей Янукевіч сказаў Свабодзе, што на форуме абмяркуюць тры блёкі асноўных пытаньняў – справаздача цяперашняга кіраўніцтва і выбары новага; стратэгія і тактыка партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году; зьмены ў партыйную праграму.

Першапачаткова зьезд прызначаўся на 13 верасьня. Але правесьці яго своечасова не ўдалося – у арэндзе на розных падставах адмовілі два дзясяткі палацаў культуры і канфэрэнц-заляў у Менску.

XS
SM
MD
LG