Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізацыя аховы здароўя недаацаніла маштабы Эболы


Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя прызнаў, што экспэрты ў галіне аховы здароўя не змаглі прадказаць маштабы эпідэміі Эболы.

У інтэрвію Бі-бі-сі ён вітаў міжнародную дапамогу, якая прыбывае ў краіны Заходняй Афрыкі, але дадаў, што пастаўкі неабходна працягнуць. Ад вірусу найбольш за ўсё пацярпелі сталіцы Гвінеі, Лібэрыі і Сьера-Леонэ, заяўляе СААЗ.

Ад ліхаманкі ўжо памерлі больш за 3860 чалавек, у тым ліку больш за 200 мэдычных работнікаў.

У красавіку дабрачынная арганізацыя «Лекары бязь межаў» папярэджвала, што вірус Эбола можа хутка распаўсюдзіцца за межы рэгіёну, аднак тады Сусьветная арганізацыя аховы здароўя аспрэчвала гэтыя сьцьвярджэньні, запэўніваючы, што ўспышка ліхаманкі не зьяўляецца эпідэміяй.

У пятніцу «Лекары бязь межаў» паведамілі аб рэзкім павелічэньні новых выпадкаў Эболы ў сталіцы Гвінеі Канакры, што падарвала надзеі на стабілізацыю эпідэміі ў гэтым горадзе. Выпадкі заражэньня ўжо ёсьць і ў Эўропе.

XS
SM
MD
LG