Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 кастрычніка: Зьезд БНФ, Сьпеўны сход, канцэрт Вольскага ў Вільні


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Зьезд Партыі БНФ. Пачнецца ў 10:00 у Менску, у былым ДК «Сукно» (вул. Матусевіча, 20)

Апошні сёлета Сьпеўны сход пройдзе ў Батанічным садзе ў Менску. Музыка і сьпявак Сяргей Доўгушаў запрашае а 14:00 сустрэцца каля аранжарэі і пасьпяваць беларускія песьні. Гэта ўжо ня першая такая імпрэза, ранейшыя праходзілі з надзвычайным посьпехам.

Вільня. Лявон Вольскі прэзэнтуе свой новы альбом «Грамадазнаўства». Тэатро Арэна, пачатак у 20:00.


ЁСЬЦЬ НАГОДА

11 кастрычніка — Міжнародны дзень дзяўчынак.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1918 — Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.

1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы створаны Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

У гэты дзень нарадзіліся:

1885 — Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.

1913 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка. Найбольш прыкметны ўнёсак Эдзі Агняцьвет у беларускую літаратуру – яе дзіцячая паэзія і пераклады з францускай мовы твораў Бэранжэ, Апалінэра і Элюара.

Грамацеі

Саня – першы грамацей,
А за ім ідзе Мацей.
Саня піша:
«Роўна ў восім
На футбол з'евіцьца просім».
– Непісьменная аб'ява,
Класу нашаму – няслава!
Раззлаваўся грамацей.
Перапісвае Мацей:
«У нідзелю роўна ў восям
На футбол з'явіца просям».
– І куды вы ўсе глядзелі?
Не ў «нідзелю»,
А ў «недзелю», –
Хомка – трэці грамацей –
Напісаў яшчэ прасьцей.
Цэлы стос паперы чыстай
Сапсавалі футбалісты...

Эдзі Агняцьвет


З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Суд у цемры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG