Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 кастрычніка: Футбол са Славаччынай у Барысаве


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Барысаве беларуская зборная па футболе правядзе матч кваліфікацыі ЭЎРА 2016 супраць каманды Славаччыны. Пачатак а 21.45.

У рок-клюбе TNT у Менску «шоў старых японскіх магнітафонаў». Пачатак а 18.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».

1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.

1952 — у Нью-Ёрку беларускімі эмігрантамі была пастаўленая камэдыя «Паўлінка» Янкі Купалы.

1964 — з касмадрому Байканур запушчаны трохмесны касьмічны карабель «Усход-1». Упершыню ажыцьцявіўся палёт шматмеснага карабля; быў гэта таксама першы палёт касманаўтаў без скафандраў.

1994 — Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу (у сустрэчы супраць зборнай Люксэмбургу).

Сказалі асьлюку авечкі:
— Давай пабавімся ля рэчкі!
Асьлюк не пагадзіўся з імі:
— Я не гуляюся з малымі.
Тут падбег вярблюд:
— Асёл!
Пагуляемся ў футбол?
— Не, — сказаў асёл вярблюду, —
Я з табой гуляць ня буду.

Аляксандар Цімафееўскі, «Хто пакрыўдзіў асьлюка?»

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 — Міхаіл Мураўёў, расейскі генэрал, кіраўнік задушэньня паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. Празваны ў Беларусі «вешальнікам».

1884 — Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Новая зямля. 12 кастрычніка 1492 матрос Калюмбавай экспэдыцыі Радрыга дэ Трыэна пабачыў зямлю

XS
SM
MD
LG