Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 кастрычніка: назавуць набэліста ў эканоміцы


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Стакгольме будзе абвешчаны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за 2014 год у галіне эканомікі.

У Бабруйску – прэзэнтацыя часопіса «Дзеяслоў» з удзелам галоўнага рэдактара Барыса Пятровіча, а таксама аўтараў і сяброў выданьня – Людмілы Рублеўскай, Усевалада Сьцебуракі, Алеся Камоцкага. Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне. Адрас: вуліца Кастрычніцкая, 173а.

У Менску адбудзецца адкрытае абмеркаваньне выдавецкага праекту «Творчая фатаграфія ў Беларусі. Вопыт галерэі візуальных мастацтваў NOVA і беларускага фатаграфічнага вэб-альманаха PHOTOSCOPE.BY. 1996-2013». Месца правядзеньня – Цэнтар сучасных мастацтваў. Пачатак а 18-й гадзіне.

У Менску на Міжнародным фэстывалі «Тэарт» будзе паказаны спэктакль «Івона, прынцэса бургундзкая» Вітальда Гамбровіча у пастаноўцы Тэатру імя Яна Каханоўскага (г. Аполе, Польшча). Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў (пр. Незалежнасьці, 25). Пачатак а 19-й гадзіне.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1492 – адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі». Дзень 13 кастрычніка адзначаецца як дзяржаўнае сьвята ў ЗША пад назвай Дзень Калюмба.

1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні К.Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр». Рукапіс быў пасланы аўтарам выдаўцу два гады раней.

«Гэй, гусьляр, гусьляр!
Ты удар, удар
Па струнах-званах,
Дай нам зь песень дар,
Дум вялікіх чар,
К сонцу зорны шлях,
Дай, гусьляр, гусьляр!»

Янка Купала, пачатак верша «Гусьляр»

1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.

1999 — створаная Віцебская дыяцэзія.

У гэты дзень нарадзіліся:

1847 — Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзяяч, абшарнік, фундатар касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ў Менску.

1888 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак.

1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.

1925 — Маргарэт Тэтчар, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (1979-1990).

19 студзеня 1976 году Тэтчар выступіла з рэзкай крытыкай Савецкага Саюзу:

«Расейцы настроеныя на сусьветнае панаваньне, і яны імкліва набываюць сродкі, неабходныя для станаўленьня ў якасьці самай магутнай імпэрскай дзяржавы, якую калі-небудзь бачыў сьвет. Мужчынам у савецкім Палітбюро ня трэба турбавацца з нагоды хуткай зьмены грамадзкай думкі. Яны выбралі гарматы замест масла, у той час як для нас амаль усё астатняе больш важнае за гарматы».

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Яна яшчэ вернецца. Ад дэпрэсіі прыдумана шмат сродкаў — і, напэўна, самым дзейсным зь іх ёсьць згон самалёта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG