Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матч Беларусь-Украіна ўзарваў сацыяльныя сеткі


Belarus - Banner of the football match Belarus-Ukraine, September 2014

Belarus - Banner of the football match Belarus-Ukraine, September 2014

Толькі лянівы не паглядзеў шматлікія відэазапісы заўзятарскіх сьпеваў падчас учорашняга матчу Ўкраіна — Беларусь і толькі лянівы не пракамэнтаваў гэтага ў сацыяльных сетках.

Радыё Свабода ў час матчу вяла твітэр-трансьляцыю, сёння прэзэнтуем рэакцыі на ўчорашні футбол у сацыяльных сетках.

Гульня, у якой важнейшы быў ня лік, а эмоцыі заўзятараў і ўсё, што адбывалася ў фан-сэктары. І акурат заўзятары сталіся сапраўднымі героямі вечара.

Гэтак пракамэнтаваў украінскі тэлевядоўца Савік Шустэр тое, што адбывалася ўчора на стадыёне ў Барысаве. Падобныя былі і рэакцыі беларусаў.

Loading

Калі яшчэ такое будзе? Пераклічка на стадыёне — беларускія заўзятары заводзяць «Слава Украіне», украінскія — «Жыве Беларусь». А ўсе разам крычаць «Пуцін хуйло», «Разам і назаўжды».

View on Instagram

І хоць у матчы Беларусь — Украіна перамагла наша паўднёвая суседка зь лікам 0:2, атрымаўся сапраўдны матч яднаньня паміж абедзьвюма краінамі. Аўтаголам салідарнасьці назваў палітоляг Алесь Лагвінец першы гол, які абаронца беларусаў Аляксандар Мартыновіч забіў у сваю ж браму.

Незалежна ад фактычнага выніку гульні, прайграла ў матчы Расея, напісаў у сваім Фэйсбуку журналіст «Эўрарадыё» Алесь Пілецкі.

Нягледзячы на тое, што шмат каму з украінскіх фанатаў не дазволілі ўехаць у Беларусь, на трыбунах іх не бракавала.

Гэтаксама ж як і беларусаў, якія да матча падрыхтаваліся.

Алесь Баразенка паведамляў, што яго затрымалі на тэрыторыі стадыёна, бо незалежны журналіст зьняў, як аднаго з заўзятараў не пусьцілі на матч.

Аднак урэшце Баразенку адпусьцілі. Пасьля матча разышлася вестка, што затрымалі каля сотні ўкраінскіх фанатаў і некалькі дзясяткаў беларусаў. Але насамрэч затрыманых значна менш.

У Барысаўскім раённым судзе прайшлі працэсы над футбольнымі заўзятарамі.

Учорашні матч стаўся ня толькі спартоваю падзеяй. А яшчэ і нагодай, каб выказаць сваю думку і пазыцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG