Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статыстыка сьмяротных пакараньняў


Колькі ў Беларусі пакарана сьмерцю за часы праўленьня Аляксандра Лукашэнкі?

Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.

Паводле дадзеных праваабаронцаў «Вясны», з 1994 году, калі да ўлады ў Беларусі прыйшоў Аляксандар Лукашэнка, у краіне быў выкананы 241 сьмяротны прысуд і толькі адзін чалавек памілаваны кіраўніком дзяржавы. Праваабаронцам вядома таксама пра адзін выпадак адмены сьмяротнага прысуду Прэзыдыюмам Вярхоўнага суду Беларусі ў выніку нагляднай скаргі.

Вось як выглядае статыстыка сьмяротных прысудаў, якія ўступілі ў сілу з 1994 году.

1994 — 24
1995 — 37
1996 — 29
1997 — 46
1998 — 47
1999 — 13
2000 — 4
2001 — 7
2002 — 4
2003 — 4
2004 — 2
2005 — 2
2006 — 9
2007 — 4
2008 — 2
2009 — 2
2010 — 2
2011 — 3
2012 —
2013 — 2
2014 — 2

У 2013 годзе былі вынесеныя сьмяротныя прысуды Аляксандру Грунову і Эдуарду Лыкаву. Прысуды ўступілі ў сілу ў 2014 годзе, але зьвестак пра іх выкананьне дагэтуль няма.

Сьмяротныя прысуды Паўлу Селюну і Рыгору Юзапчуку былі вынесеныя ў 2013 годзе і выкананыя ў 2014-м.

Вядомыя прозьвішчы некаторых пакараных сьмерцю:

2007 г. — Аляксандр Сяргейчык.

2008 г. — Сяргей Марозаў, Ігар Данчанка, Валер Гарбаты, Павал Ляной.

2009 г. — Андрэй Жук, Васіль Юзэпчук.

2010 — Андрэй Бурдыка, Алег Грышкаўцоў.

2011 г. — Дзьмітрый Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў, Ігар Мялік.

2013 — Павал Сялюн, Рыгор Юзэпчук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG