Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя: Украінскія заўзятары нам дзякавалі


На сайце МУС апублікаваная справаздача пра дзеяньні міліцыі ў часе адборачнага футбольнага матчу чэмпіянату Эўропы паміж зборнымі Беларусі і Ўкраіны.

Паводле начальніка ўпраўленьня аховы парадку МУС Беларусі Івана Кубракова, заўзятары на стадыёне «Барысаў-Арэна» «паводзілі сябе адэкватна». Разам з тым «былі выяўленыя адзінкавыя факты парушэньня адміністратыўнага заканадаўства Беларусі» як з боку украінскіх, так і беларускіх грамадзянаў. МУС тлумачыць, што гаворка ідзе ў асноўным пра дробнае хуліганства і п’янства — затрыманых даставілі ў Барысаўскі РАУС.

Усяго было складзена 32 пратаколы ў дачыненьні да 29 чалавек. Затрымана 25 заўзятараў (14 украінцаў і 11 беларусаў). Перад затрыманьнямі міліцыянты праводзілі «тлумачальную працу».

«Па заканчэньні матчу ўкраінскія госьці выказалі падзяку супрацоўнікам міліцыі за прафэсійную працу... Абстаноўка была даволі дружалюбная», — падсумоўвае Іван Кубракоў.

XS
SM
MD
LG