Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі амбасадар на саміце СНД заклікаў спыніць кровапраліцьце на Данбасе


Міхаіл Ежаль

Міхаіл Ежаль

Міхаіл Ежаль, які прадстаўляе Ўкраіну на саміце кіраўнікоў краінаў СНД, заявіў, што Ўкраіна прыкладае ўсе намаганьні для мірнага вырашэньня крызісу.

«Мы прыкладаем максымум намаганьняў дзеля выкананьня дасягнутых на сёньня дамоўленасьцяў», — заявіў Ежаль.

Амбасадар спасылаецца на рашэньні, дасягнутыя падчас паседжаньняў трохбаковай кантактнай групы «Украіна — Расея — АБСЭ» ў Менску 5 і 19 верасьня.

Міхалі Ежаль зазначыў, што ўкраінскі бок зрабіў канкрэтныя крокі дзеля вырашэньня сытуацыі. У прыватнасьці, нагадаў амбасадар, Вярхоўная Рада прыняла законы аб амністыі і адмысловым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных рэгіёнах Данецкай і Луганскай абласьцей.

Міхаіл Ежаль заявіў, што Ўкраіна занепакоеная невыкананьнем менскіх дамоўленасьцяў з боку ўзброеных фармаваньняў, якія «арудуюць на Данбасе».

Украіна заклікае ўсе бакі, якія маюць уплыў на сытуацыю, садзейнічаць выкананьню ўсіх дамоўленасьцяў. Асабліва важна, па словах амбасадара, дасягнуць выкананьня рэжыму спыненьня агню, як найхутчэйшага вызваленьня закладнікаў і ўзнаўленьня кантролю на ўкраінска-расейскай мяжы.

Амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль прадстаўляе Ўкраіну на саміце кіраўнікоў краінаў СНД.

XS
SM
MD
LG