Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольным заўзятарам далі арышты і штрафы

Фармальна большасьць заўзятараў судзілі за нецэнзурную лаянку.


15:14 10.10.2014

На сайце МУС апублікаваная справаздача пра дзеяньні міліцыі ў часе адборачнага футбольнага матчу чэмпіянату Эўропы паміж зборнымі Беларусі і Ўкраіны.

Паводле начальніка ўпраўленьня аховы парадку МУС Беларусі Івана Кубракова, заўзятары на стадыёне «Барысаў-Арэна» «паводзілі сябе адэкватна». Разам з тым «былі выяўленыя адзінкавыя факты парушэньня адміністратыўнага заканадаўства Беларусі» як з боку украінскіх, так і беларускіх грамадзянаў. МУС тлумачыць, што гаворка ідзе ў асноўным пра дробнае хуліганства і п’янства — затрыманых даставілі ў Барысаўскі РАУС.

«Па заканчэньні матчу ўкраінскія госьці выказалі падзяку супрацоўнікам міліцыі за прафэсійную працу... Абстаноўка была даволі дружалюбная», — падсумоўвае Іван Кубракоў.

13:19 10.10.2014

Суды завершаныя

Усяго асуджана 24 чалавекі, 12 украінцаў і 12 беларусаў.

Арыштаваныя ўкраінцы:

Яна Васількоўская – 5 сутак
Андрэй Паляшчук – 5 сутак
Дзяніс Цімафееў – 5 сутак
Астап Лішчук – 5 сутак
Юры Чабалюк – 5 сутак
Вячаслаў [прозьвішча невядомае] – 5 сутак
Аляксандр Лапанаў – 10 сутак
Юры Альховіч – 5 сутак

Двое ўкраінцаў атрымалі штраф 1,5 мільёны рублёў, яшчэ двое– штраф 1 мільён.

12 беларусам прысуджаныя грашовыя штрафы ў памеры 600 тысяч рублёў.

12:43 10.10.2014

Яшчэ двух украінскіх заўзятараў засудзілі да штрафаў у памеры 1 мільён рублеў.
Усіх аштрафаваных павязуць у пашпартны стол.

"Нам з вамі яшчэ трэба пагаварыць", — сказалі ім міліцыянты. Ня выключана, што ім забароняць уезд у Беларусь.

12:37 10.10.2014

Заўзятар Віталь Нямыкін з Кіева атрымаў 1,5 мільёны рублёў штрафу таксама як іншыя нібыта за хуліганства. На ягоную думку яго пакаралі за тое, што на майцы ў яго напісана “Слава нацыі”.

Ён першы з украінцаў каго пакаралі штрафам, а не арыштам.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG