Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Консул Украіны выехаў у Барысаў да затрыманых фанатаў


У амбасадзе Ўкраіны ў Менску Свабодзе паведамілі, што затрыманых у Барысаве пасьля матчу «Беларусь—Украіна» украінскіх фанатаў нашмат меней, чым сто.

Паводле інфармацыі амбасады Ўкраіны ў Беларусі, інфармацыя пра тое, што ўчора пасьля матчу Ўкраіна-Беларусь было затрымана сто чалавек, не адпавядае рэчаіснасьці.

«Наш консул выехаў у Барысаў, каб разабрацца ў сытуацыі. Што да колькасьці затрыманых, пра якіх пішуць у СМІ, то гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Затрыманых значна менш, чым сто. Але колькі дакладна, мы будзем ведаць, толькі калі консул нам паведаміць з Барысава», — паведаміла Радыё Свабода першы сакратар амбасады Ўкраіны ў Беларусі Марыя Гуцала.

Паводле сайта Football.ua учора пасьля матчу адборачнага турніру да Эўра-2016 «Беларусь — Украіна» ў Барысаве затрымалі больш за 100 украінскіх заўзятараў. Сёньня ўкраінскіх фанатаў чакае суд за нецэнзурную лаянку. Разам з тым паводле сьведчаньня беларускіх фанатаў, затрымана і больш за 30 беларусаў.

Карэспандэнт Свабоды выехаў у Барысаўскі суд.

XS
SM
MD
LG