Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня абвесьцяць ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру


У Нарвэскім Осла маюць абвясьціць ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру за 2014 год. Сярод намінантаў — былы беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі, амэрыканскі ўцякач Эдвард Сноўдэна, папа рымскі Францыск і пакістанская школьніца Малала Юсафзай.

Зьняволены за праваабарончую дзейнасьць Алесь Бяляцкі намінаваны на нобэлеўскую прэмію міру ўжо чацьверты раз, сёлета яго выпусьцілі з турмы пад ціскам Захаду.

Эдвард Сноўдэн летам 2013 года апублікаваў зьвесткі аб аб’ёмах працы спэцслужбаў Злучаных Штатаў.

Папу Францыска шануюць як актыўнага памочніка беспрытульных, які патрабуе большай увагі да праблем беднасьці і пераразьмеркаваньня багацьця на карысьць найбольш неабароненых людзей. Малала Юсафзай ўзначаліла ў Пакістане кампанію за права дзяўчат на адукацыю, і ў 2012 годзе нязгодныя з гэтым талібы цяжка паранілі яе, стрэліўшы ў галаву.

Частка экспэртаў мяркуюць, што Нобэлеўскую прэмію міру заслугоўвае расейская «Новая газэта» — за пасьлядоўную крытыку Крамля і расьсьледаваньня карупцыі сярод расейскіх чыноўнікаў.

Сёлета зарэгістраваная рэкордная колькасьць намінантаў — 278 на прэмію міру, грашовае вымярэньне якой складае больш за мільён долараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG