Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ігрануе саміт СНД ў Менску


Пятро Парашэнк
Пятро Парашэнк

Украіну на сустрэчы кіраўнікоў краінаў СНД будзе прадстаўляць амбасадар Міхаіл Ежаль, супраць якога ў Кіеве завялі крымінальную справу.

Учора Пятро Парашэнка ў тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам папрасіў прабачэньня за свой няўдзел у саміце СНД і прапанаваў беларускаму кіраўніку сустрэцца ва Ўкраіне.

Тэлефонная размова кіраўнікоў дзьвюх дзяржаў адбылася 9 кастрычніка. Як паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня маючага адбыцца 10 кастрычніка саміту СНД у Менску.

«Прэзыдэнт Украіны прынёс прабачэньні ў сувязі з немагчымасьцю асабіста прыбыць на пасяджэньне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і пераканаўча папрасіў прэзыдэнта Беларусі як старшыні Садружнасьці давесьці пазыцыю Ўкраіны да астатніх удзельнікаў сустрэчы. Інтарэсы Украіны на саміце будзе прадстаўляць амбасадар гэтай краіны ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі.

Прэзыдэнт Украіны таксама папрасіў давесьці да ўдзельнікаў пазыцыю Ўкраіны ў сувязі з падзеямі ў Луганскай і Данецкай абласьцях, частка якіх акупаваная баевікамі і расейскімі войскамі.

"Пятро Парашэнка праінфармаваў прэзыдэнта Беларусі аб плянаванай сустрэчы з прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімерам Пуціным, якая павінна адбыцца ў самы бліжэйшы час. Паводле інфармацыі Пятра Парашэнкі, у ходзе гэтай сустрэчы будзе абмеркаваны ўвесь комплекс пытаньняў украінска-расейскага парадку дня, уключаючы спыненьне збройнага супрацьстаяньня на паўднёвым усходзе Ўкраіны",— паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Пятро Парашэнка прапанаваў Аляксандру Лукашэнку сустрэцца ў бліжэйшы час на тэрыторыі Ўкраіны і разгледзець комплекс пытаньняў двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня.

У пасяджэньні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 10 кастрычніка ў Менску сустрэнецца 10 з 11 прэзыдэнтаў краін Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Украіна будзе прадстаўленая амбасадарам Міхаілам Ежалем. Супраць яго як былога міністра абароны Ўкраіны ў Кіеве заведзеная крымінальная справа за развал войска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG