Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі ўзаконілі аднаполае сужыцьцё


Томас Хэндрык Ільвес

Томас Хэндрык Ільвес

Прэзыдэнт Эстоніі Томас Хэндрык Ільвес падпісаў пастанову, якой зацьвердзіў прыняты сёньня ў парлямэнце Закон аб сужыцьці.

«Асноўны дакумэнт дэмакратычнай Эстоніі – наша Канстытуцыя – патрабуе роўнага стаўленьня да ўсіх людзей. Эстонскае грамадзтва не перажыве нецярпімасьці да сваіх жа людзей. Нас занадта мала, каб некага дыскрымінаваць», – сказаў прэзыдэнт.

Эстонія стала першай былой савецкай рэспублікай, у якой заканадаўча прызнаюцца грамадзянскія саюзы паміж парамі, незалежна ад полу. Закон дазваляе аднаполым парам прымаць дзяцей партнэраў, але не дае ім права ўсынаўляць іншых дзяцей.

За Закон прагаласавалі 40 дэпутатаў, 38 – былі супраць. 23 заканадаўцы адсутнічалі або ўстрымаліся пры трэцім і канчатковым чытаньні законапраекту.

Закон уступае ў сілу ў 2016 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG