Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад уваходам у Эўразійскі саюз Казахстан ўмацоўвае сувязі з Эўразьвязам


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў і прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі 9 кастрычніка.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў і прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі 9 кастрычніка.

У Брусэлі завяршаюцца перамовы паміж Эўразьвязам і Казахстанам пра пагадненьне аб пашыраным партнэрстве, накіраваным на ўмацаваньне двухбаковых эканамічных і палітычных сувязяў.

Пасьля завяршэньня перамоваў, якія супалі зь візытам прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева ў Брусэль, бакі плянуюць падпісаць 280-старонкавы дакумэнт аб партнэрстве і супрацоўніцтве, праца над якім вялася на працягу амаль чатырох гадоў.

Эўразьвяз імкнецца да ўмацаваньня супрацоўніцтва з Казахстанам – краінай з найбольшай у Сярэдняй Азіі эканомікай і ключавым партнэрам Расеі ў Мытным саюзе, які цяпер трансфармуецца ў Эўразійскі эканамічны саюз.

Чакаецца, што пагадненьне, якое заменіць папярэдняе, складзенае ў пачатку 1990-х гадоў, будзе падпісанае ў наступным годзе.

Высокапастаўлены чыноўнік у Эўразьвязе сказаў Радыё Свабода, што Брусэль не прадбачвае пярэчаньняў Масквы адносна пагадненьня з Казахстанам. Паводле яго, казахскія прадстаўнікі на перамовах вельмі асьцярожныя і пільнуюць, каб пагадненьне ўлічвала абавязаньні краіны ў межах Мытнага саюзу і Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Пагадненьне паміж ЭЗ і Казахстанам не рэгулюе тарыфаў, але яно будзе ахопліваць іншыя формы эканамічных адносін, у тым ліку тэхнічныя бар’еры ў гандлі, прадуктовую бясьпеку, паслугі, рух капіталу, сыравіны, энэргіі ды захаваньне правоў інтэлектуальнай уласнасьці.

Асноўная яго мэта – дамагчыся роўных умоваў для бізнэсу з тым, каб эўрапейскія прадпрымальнікі разглядаліся ў Казахстане як казахскія і наадварот.

XS
SM
MD
LG