Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў закон аб люстрацыі


Пра гэта прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў сёньня на сваёй старонцы ў Twitter’ы.

25 верасьня гэты дакумэнт, які мае афіцыйную назву «Аб ачышчэньні ўлады», падпісаў старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандр Турчынаў.

Закон аб люстрацыі быў прыняты Вярхоўнай Радай 16 верасьня, пасьля некалькіх няўдалых папярэдніх спробаў. За адпаведнае рашэньне прагаласаваў 231 народны дэпутат з 246 прысутных на сэсіі.

Паводле слоў прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка, пад дзеяньне закону аб люстрацыі трапляюць каля мільёну ўкраінскіх чыноўнікаў.

Закон аб люстрацыі прадбачвае забарону займаць дзяржаўныя пасады ва Ўкраіне людзям, якія:

а) займалі высокія дзяржаўныя пасады падчас прэзыдэнцтва Віктара Януковіча;

б) былі ў цэнтральным кіраўніцтве Кампартыі і Камсамолу Ўкраіны ў часы СССР або служылі ў КДБ;

в) супрацоўнічалі з замежнымі спэцслужбамі або дзейнічалі на шкоду тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны;

г) складалі фальшывыя дэклярацыі аб сваім маёмасным стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG