Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану прыедзе ў Беларусь, дзе хаваецца Бакіеў


Алмазбек Атамбаеў
Алмазбек Атамбаеў

Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў 10 кастрычніка возьме ўдзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД у Менску.

Пра гэта паведаміла прэс-служба кіргіскага кіраўніка.

У рамках візыту заплянаваны шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дэлегацыяў іншых краін.

Атамбаеў упершыню наведвае Беларусь, дзе атрымаў прытулак зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў. Кіргіскі бок неаднаразова патрабаваў выдаць Курманбека Бакіева, а таксама яго малодшага брата Жаныша Бакіева, якія асуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня за цяжкія злачынствы. Аднак афіцыйны Менск адмовіўся выдаць Бакіевых кіргіскім уладам.

У сустрэчы міністраў замежных спраў краін СНД у Менску ўзяў удзел міністар замежных спраў Кіргізстану Эрлан Абдылдаеў.

Ці былі ў міністра сустрэчы зь беларускім бокам адносна пытаньня аб выдачы Бакіева і ці плянуецца абмеркаваць гэтую праблему падчас візыту кіргіскага прэзыдэнта? Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык сказаў карэспандэнту Свабоды:

«Міністар замежных спраў Кіргізстану знаходзіцца ў Беларусі менавіта для ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках СНД. У адрозьненьне, напрыклад, ад візыту міністра замежных спраў Азэрбайджану, які быў тут з афіцыйным візытам. То бок асобнай праграмы ці асобных сустрэч не прадугледжваецца. Што тычыцца кіраўніка кіргіскай дзяржавы, гэта асобнае пытаньне, якое ня ў нашай кампэтэнцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG