Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградаву далі 15 сутак, штраф — і судзяць трэці раз за дзень


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Паўла Вінаградава пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту «за хуліганства», аштрафавалі «за п’янства» і тая ж судзьдзя вырашае, ці працягнуць прэвэнтыўны нагляд.

Маскоўскі суд Менску пакараў актывіста моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Яго зьвінавацілі ў тым, што ён нібыта ўчыніў дробнае хуліганства ў будынку Маскоўскага РУУС 8 кастрычніка. Рашэньне вынесла судзьдзя Вольга Лістраценка.

Перад гэтым раніцай у Маскоўскім РУУС аштрафавалі Вінаградава на 1 мільён 200 тысяч рублёў за знаходжаньне ў нецьвярозым стане ў грамадзкім месцы. Гэтае месца — таксама Маскоўскі РУУС, куды актывіст прыйшоў адзначыцца, бо знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам.

Павал Вінаградаў у судзе заявіў, што абедзьве справы супраць яго сфальшаваныя міліцыяй, каб працягнуць прэвэнтыўны нагляд і, магчыма, накіраваць на прымусовае лекаваньне ад алькагалізму. Па ягоных зьвестках, ён адзіны ў Беларусі, хто застаецца пад наглядам больш за два гады, і, відаць, гэты нагляд працягнуць.

Пасьля заканчэньня гэтага суду пачаўся новы. Судзьдзя Вольга Лістраценка пачала новы працэс над Вінаградавым адносна працягу прэвэнтыўнага нагляду. Менавіта ў канцы кастрычніка заканчваюцца два з паловай гады такога нагляду над актывістам.

Супраць актывіста ў судзе па адміністрацыйнай справе сьведчыў інспэктар крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Маскоўскага РУУС Аляксандар Кур’яновіч, які цьвердзіў, што Павал прыйшоў у пастарунак нецьвярозы, крычаў і зьневажаў міліцыянтаў, калі даведаўся, што яму будуць працягваць нагляд. І ён жа будзе сьведчыць у судзе адносна працягу нагляду.

XS
SM
MD
LG