Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне візыту Парашэнкі на саміт у Менск застаецца адкрытым


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

На дадзены момант няма рашэньня наконт таго, хто будзе ўзначальваць украінскую дэлегацыю на саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД, які пройдзе 10 кастрычніка ў Менску.

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў прэс-службе МЗС Украіны. Там не змаглі ўдакладніць, як хутка гэтае рашэньне будзе прынята.

Раней дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі, прэс-сакратар МЗС Украіны Яўген Перабійніс заявіў Радыё Свабода, што на тым ці іншым узроўні Ўкраіна на саміце ў любым выпадку будзе прадстаўлена.

Тым часам памочнік прэзыдэнта Расеі Юры Ўшакоў заявіў, што, паводле ягоных дадзеных, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўжо дакладна ня возьме ўдзелу ў саміце СНД. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

XS
SM
MD
LG